Уйміся
«…как некто в ледяную эту жижу обмакивает острое перо…» Иосиф Бродский Ну, дык што ж ты, пяшчота, за горла?! Балюча ж, аб, як ўсё гэта балюча, вось-вось, сэрца маё ад крыві гарачай заклінуе… Уйміся!!! Я жыццё праклінаю, кідаюся… Толькі, жыццё, не пры чым… Гэта, што ж ты, пяшчота за горла?! І, божа, як балюча. Божа! Памяць птушкай у далоні, дзяўбе, б'ецца. Пішчыць… Ды ў неба яе! Я агонь распачынаю, вось банальнасць якая, твае лісты кідаю, кідаю, кідаю… Лісты твае я кідаю… У вогнішча! * * * Перад тым, як ім знікнуць, у агні праступаюць словы, успамінаючы разам усе… Пра іх абпальваюсь і крычу!!! Рэха, гулкае рэха мяне кранае ледзь, ледзь… Цішыня… І словы скрозь агонь, тыя словы, што так трапяткі былі для нас. - Добры дзень, мілы мой! гэта ў попел, а ў неба - Бывай! У агні разляцеліся, нібы зграя бліскучых зарніц. Абяцай… Назаўжды быць маім… - Абяцай!!! Абяцай ж... Да вогнішча нахіляюся я... Бачу, як светла і навекі знікае. - Люблю! І як курчыцца ў тым жа агні. - Ненавіджу!!!
Опубликовано: 14/11/22, 01:38
| Просмотров: 429 | Комментариев: 3
Читатели
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Очень, очень надеюсь, что - да...
Потамушта, читать, писать, а в последние дни - пытаться заговорить на этом прекрасном языке, я начал всего три месяца тому...